Валерый Яўгенавіч Мазынскі
Валерый Яўгенавіч Мазынскі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Валерый Яўгенавіч Мазынскі |
Дата нараджэння | 20 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). З 1974 года рэжысёр[1], у 1976—1989 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.
Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «...і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984)
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)
- Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
- Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава (2016)
- Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае дваіх сыноў — Васіля і Яўгена[3]. Малодшы брат Анатоль працаваў на 140-м рамонтным заводзе. У 2013 годзе ён загінуў у ходзе тэрарыстычнай атакі ў Емене[4].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ Валеру Мазынскаму — 60 год Наша Ніва 20 лютага 2007
- ↑ Борисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Яўгенавіч Мазынскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 61.
- Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. № 9(114), 2008.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Мазы́нскі Валерый Яўгенавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 454—455. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Кінарэжысёры Беларусі
- Рэжысёры лялечнага тэатра Беларусі